Самыя дарагія матацыклы свету праедуць па галоўных праспектах сталіцы

17 сентября 2015

У наступную суботу, 26-га верасня, легендарны брэнд Harley-Davidson ярка і гучна закрые чарговы мотасезон. У Мінск прыедуць байкеры з Расіі, Польшчы, Прыбалтыкі і нават з Фінляндыі. Дарэчы, спецыяльна для замежных байкераў будзе прэзентаваная турыстычная карта нашай краіны. Каля дзесяці маршрутаў, месцы паркінгаў і адпачынку - усё гэта, як гавораць распрацошчыкі навігацыі з "Беларустурыста", гарантыя, што ні адзін госць на байку не заблудзіць у нашай краіне.

Спецыяльны госць вялікага канцэрта ў гонар закрыцця мотасезона - гурт "Іваначкі Інтэрнешнл". Падтрымалі фестываль і супрацоўнікі ДАІ. Прама на пляцоўцы ля Палаца спорту можна будзе паспрабаваць здаць экзамен на катэгорыю А і на месцы атрымаць новенькія правы.