З самалёта - на лекцыю

5 августа 2013

У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі пачалася стажыроўка таджыкскіх дзяржслужачых. У праграме найбліжэйшых 5 дзён не толькі лекцыі, але і выязныя семінары. Пункты маршруту - Мінскі аблвыканкам, сельгаспрадпрыемствы і завод МАЗ. Падчас візіту дэлегацыі плануецца падрыхтаваць пагадненне аб супрацоўніцтве беларускай Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце і Таджыкскага інстытута павышэння кваліфікацыі дзяржслужачых.


Таджыкскі інстытут павышэння кваліфікацыі дзяржслужачых быў адкрыты ў 2002 годзе. Колькасць кіраўнікоў у гэтай краіне - больш за 18 тысяч.