Са святочнага мітынгу сёння пачаўся суботнік у парку Вялікай Перамогі ў Мінску

18 апреля 2015

Каб навесці парадак у адным з самых прыгожых месцаў беларускай сталіцы, сілы аб'ядналі прадстаўнікі самых актыўных і канструктыўных грамадскіх аб'яднанняў і партый краіны. "Белая Русь", БРСМ, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Камуністычная партыя  і нават ветэраны. Увогуле  - больш за  паўтары тысячы чалавек. Парк Перамогі выбраны  актывістамі грамадскіх аб'яднанняў  не выпадкова: наводзіць чысціню і парадак менавіта  тут у год 70-годдзя Вялікай Перамогі, не проста сімвалічна, але і для кожнага - асоба значна.