З ушанаваннямі перапахавалі астанкі 18-ці воінаў Чырвонай арміі

8 ноября 2016

Астанкі 18-ці воінаў Чырвонай арміі, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай, з ушанаваннямі перапахавалі ў вёсцы Кузмянцы Віцебскага раёна. Выявіць іх атрымалася падчас раскопак. Асабістых рэчаў або ўзнагарод пошукавікам знайсці не атрымалася, таму імёны загінуўшых засталіся невядомымі.

Усяго на тэрыторыі Віцебскага раёна - больш за сто воінскіх пахаванняў. Гэта і адзінкавыя, і брацкія магілы вызваліцеляў, партызан і мірных жыхароў.