1 января 2020
1 студзеня гледачы "Беларусь 1" у 13:40 убачаць "Галоўную ёлку краіны" - навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Кінапаказ у 15:15 працягнуць 4 серыі меладрамы "Навагодні перапалох".

На "Беларусь 2" у 13:10   дзве цудоўныя стужкі "101 далмацінец" (ЗША - Вялікабрытанія, 1996) і "102 далмацінцы" (ЗША - Вялікабрытанія, 2000). 

У 17:40 гледачы змогуць убачыць японскі рэмейк папулярнага савецкага мультфільма "Чабурашка", дапоўнены новымі дэталямі і эпізодамі: "Чабурашка і цырк", "Чабурашка ідзе ў заапарк" і "Парады Шапакляк".

Кінапрэм’ерай на канале ў 18:55 стане фантастычны баявік "Чорная пантэра". Заснаваны на коміксах "Марвел", гэта фільм пра супергероя, які абараняе свой народ, калі нядобразычліўцы ўрываюцца ў дзяржаву Ваканда ў Сярэдняй Афрыцы.

Вячэрні эфір у 21:15 завершаць 3 часткі навагодняй камедыі "Санта-Клаус".