З ліпеня ў Беларусі зменяцца правілы налічэння дзіцячых дапамог

14 июня 2017

Адпаведныя змены ў закон прыняла Палата прадстаўнікоў. Выплаты мамам у дэкрэце на дзіця да 3 гадоў пачнуць пералічваць двойчы на год, а не раз за квартал. Сем'ям з дзецьмі пададуць роўныя правы на сацыяльныя дапамогі незалежна ад віду іх рэгістрацыі. Бацькам, усынавіцелям і апекунам дзяцей-інвалідаў, нават калі яны будуць працаваць на палову стаўкі або дома, пакінуць дапамогу па доглядзе дзіцяці ад 3 да 18 гадоў у поўным аб'ёме.

Закон увойдзе ў сілу з 1 ліпеня, а механізм пераразліку дзіцячых дапамог - з 1 жніўня. Сёння ў Беларусі каля 350 000 сем'яў выхоўваюць дзяцей да 3 гадоў.