З 22 снежня ў сталіцы пачнуць працаваць елачныя кірмашы

10 декабря 2021

Лясгасы Мінскай вобласці рыхтуюцца да хвойнага буму.

Набліжэнне Новага года з лясным пахам. Вечназялёныя дрэвы зноў у трэндзе. Набыць сімвал надыходзячага свята - елку  або навагодні букет - ужо можна ў лясгасах па ўсёй краіне. Вырошчваюць прыгажунь на спецыяльных плантацыях, а таксама ў лясных гадавальніках. Усё часцей цікавяцца елкамі ў кадках - еўрапейскімі і блакітнымі. Акрамя елак, можна выбраць дэкаратыўныя хвоі і кедры.

З 22 снежня ў сталіцы пачнуць працаваць елачныя кірмашы. У Мінску разгорнуць больш за 80 пунктаў продажаў. Актыўна  гандляваць будуць і ў прыгарадзе - у Бараўлянах, Сенніцы, Валяр'янава. Кошт будзе адрознівацца ў залежнасці ад месца продажу і вышыні яліны.