З 2019 года ў Беларусі планавыя праверкі заменяць выбарачнымі

5 сентября 2018

Пра гэта сёння ў Маскве паведаміў старшыня Дзяржкантролю Беларусі падчас сесіі Савета вышэйшых органаў кантролю краін СНД. Паводле слоў Леаніда Анфімава, выбарачныя праверкі заснаваныя на сістэме, якая будзе ацэньваць рызыкі правапарушэнняў і іх наступствы для прадпрыемстваў. Новы метад забяспечыць узаемадзеянне кантрольных і наглядных органаў пры арганізацыі праверак, дазволіць весці іх улік, аналізаваць дынаміку, а таксама выяўляць прычыны, якія да гэтага прывялі.

Таксама сёння гаварылі аб ролі інфармацыйных тэхналогій у сістэме дзяржкантролю. Фінансавая разведка Беларусі штогод маніторыць аперацыі каля 9 тысяч юрыдычных і фізічных асоб. І без выкарыстання сучасных сістэм апрацаваць такую колькасць інфармацыі было б практычна немагчыма.