З 1 сакавіка ў Беларусі ўводзіцца ўтылізацыйны збор для аўтамабіляў

7 февраля 2014

Адпаведны ўказ напярэдадні падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Стаўкі ўтылізацыйнага збору ўніфікаваныя са стаўкамі, што дзейничаюць у Расіі. Пры гэтым для фізічных асоб, якія набываюць транспартны сродак у асабістае карыстанне, стаўка мае каэфіцыент 0,1 да базавай стаўкі. З юрыдычных асоб стаўкі дыферэнцыраваныя ў залежнасці ад віду і катэгорыі аўтамабіля, а таксама даты яго выпуску. Утылізацыйны збор выплачваецца аднаразова. Акрамя таго, з яго ўводам стаўкі ўвазных мытных пошлін на аўтамабілі зніжаюцца.


Генадзь Свідэрскі, намеснік Міністра прамысловасці Беларусі: Калі машына зарэгістраваная ў ДАІ да 1 сакавіка, то ні пры якіх перапродажах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абавязацельства па выплаце ўтылізацыйнага збору не ўзнікае. Калі вы завезлі аўтамабіль (гэта таксама цікавіла людзей) і выпусцілі яго ў свабоднае абарачэнне, заплацілі мытную пошліну і аўто знаходзіцца ў свабодным абарачэнні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 1 сакавіка, то таксама абавязацельства па выплаце ўтылізацыйнага збору не ўзнікае.


Пры ўвозе аўтамабіля з-за мяжы збор будзе спаганяць Дзяржаўны мытны камітэт. З вытворцаў на тэрыторыі нашай краіны - Міністэрства па падатках і зборах. На думку спецыялістаў, увод утылізацыйнага збору не пацягне за сабой павелічэння цэнаў на прадукцыю айчынных вытворцаў. Наадварот, аналітыкі прагназуюць зніжэнне сабекошту і выхад новых мадэляў на рынкі.