З 14 красавіка Мытны камітэт пачне весці ўлік частаты перамяшчэння тавараў праз мяжу

12 апреля 2016

Такім чынам, пакупкі, якія ўвозяцца часцей за адзін раз на 3 месяцы на суму звыш 300 еўра і вагай больш як 20 кілаграмаў, не будуць належаць да тавараў для асабістага карыстання. За ўсё, што перавысіць хоць адну з устаноўленых характарыстык, прыйдзецца заплаціць пошліну. Пры гэтым вылічэнне каляндарнага трохмесяцовага тэрміна пачнецца з 1 ліпеня. Выключэннем з'яўляюцца тавары, якія ўвозяцца самалётамі, а таксама тыя, што былі вывезеныя раней і ўвозяцца фізасобамі зваротна.

Акрамя таго, як і анансавалася, будуць больш жорсткімі ліміты на бяспошлінныя паштовыя адпраўленні. Пасылкі, кошт якіх будзе перавышаць 22 еўра або вага якіх звыш 10 кілаграмаў, будуць абкладацца 30-працэнтнай пошлінай. Суму будуць налічваць з вылікам устаноўленага ліміту з кошту тавара. Плануецца, што разлік пошліны будуць друкаваць у паштовых паведамленнях.