Побач з "Чыжоўка-Арэнай" разгарнуўся сельскагаспадарчы кірмаш прадпрыемстваў Мінскай вобласці

14 октября 2017

Побач з "Чыжоўка-Арэнай" сёння разгарнуўся маштабны сельскагаспадарчы кірмаш прадпрыемстваў Мінскай вобласці. Куды і накіравалася большасць балельшчыкаў пасля заканчэння хакейнага паядынку. У тым ліку кіраўнік горада Андрэй Шорац і губернатар рэгіёна Анатоль Ісачэнка. Выбар для пакупнікоў быў вялізным. Свежая гародніна, садавіна, рыба, мясная і малочная прадукцыя, а таксама вырабы рамеснікаў і нехарчовыя тавары па цэнах вытворцаў.

У дадатак сезонны гандаль па традыцыі быў арганізаваны сёння ў кожным раёне сталіцы.