Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у лютым прыёмы грамадзян у рэгіёнах Беларусі

6 февраля 2019

Сёння ў Чэрвеньскі райвыканкам адправіцца міністр аховы здароўя Валерый Малашка. Кіраўнік Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін сустрэнецца з грамадзянамі ў Віцебскім аблвыканкаме ў пятніцу. 13 лютага прыём пройдзе ў старшыні Дзяржпагранкамітэта Анатоля Лапо ў Воранаўскім райвыканкаме. На 14 лютага запланаваная сустрэча з грамадзянамі ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі ў Клецкім райвыканкаме.

Сёння з грамадзянамі сустрэнецца віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў, 8 лютага - кіраўнік Дзяржкамітэта па стандартызацыі Валянцін Татарыцкі, 13 лютага - міністр прамысловасці Павел Уцюпін. На 15 лютага запланаваны прыём грамадзян у міністра культуры Юрыя Бондара. Асабістыя прыёмы праводзяцца з 10 раніцы і толькі па папярэднім запісе.