Рубрыка “Матчбол”

6 августа 2018

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі ўсё бліжэй, таму тэставых спаборніцтваў становіцца ўсё больш. Вядома, што восенню турніры Аляксандра Мядзведзя і Алега Караваева па барацьбе пройдуць згодна з еўрапейскім рэгламентам. А ў мінулыя выхадныя адбыўся тэставы турнір па пляжным футболе. Гэта адна з тэм рубрыкі “Матчбол” сёння.

Барысаўскі БАТЭ сёння адправіўся на вельмі значны матч у еўракубкавым сезоне. Раніцай гульцы і трэнерскі штаб чэмпіёнаў краіны паляцелі на сустрэчу з “Карабахам”, гэта трэці раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Матч адбудзецца заўтра ў 20 гадзін.

20 гульцоў узяў на выезд выконваючы абавязкі галоўнага трэнера БАТЭ Аляксей Бага. Сярод іх абаронца Неманья Мілунавіч, які даўно не гуляе з-за траўмы. Чартарны рэйс адправіўся ў Баку, ужо сёння вечарам адбудзецца трэніроўка на стадыёне імя Тофіка Бахрамава.

14 жніўня – другі матч паміж клубамі, які пройдзе на “Барысаў-Арэне”. У станоўчым выніку ў вырашальным раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ сустрэнецца са знакамітым галандскім ПСВ.

А зараз да футбола пляжнага. У летні перыяд гэта разнавіднасць гульні нумар адзін становіцца не менш папулярнай. Тым больш для беларускіх балельшчыкаў – нашы гульцы па чарзе перамаглі Турцыю, Польшчу і нават Італію.

Традыцыі ў пляжным футболе Беларусі за кароткі перыяд сталі вельмі моцнымі. Напрыклад, поспех у мінулыя выхадныя вывеў нашую каманду ў суперфінал Еўралігі. Такім чынам мы зноў у топе лепшых каманд кантынента. Спачатку на пясчаным полі САК па вуліцы Сурганава беларусы сталі мацнейшымі за туркаў, 9:4, потым у авертайме даціснулі палякаў, 5:4.

І напрыканцы групавой стадыі турніру атрымалася яскравая вікторыя над Італіяй, 6:5. Цікава, што па ходзе гульні мы саступалі, 1:4, але паказалі характар і перамаглі. Трэба адзначыць, хатнія спаборніцтвы Еўралігі сталі тэставымі перад Еўрапейскімі гульнямі ў наступным годзе ў Мінску. Акрамя беларусаў, на еўрапейскай Алімпіядзе згуляюць яшчэ сем каманд.

Тры медалі заваявалі беларусы на этапе Кубка свету па скачках на батуце ў Японіі. Золата ў сінхронных скачках сярод жанчын здабыў дуэт Валянціны Багамолавай і Ангеліны Хацян. У гэтым жа відзе праграмы ў мужчын тандэм Алега Рабцава і Уладзіслава Ганчарова заняў другое месца. У індывідуальных выступленнях бронза ў Мікіты Ільіных. Алімпійскі чэмпіён Рыа гэтым разам чацвёрты. Наступны этап Кубка свету адбудзецца ў Партугаліі восенню.

Для нейтральнага футбольнага гледача на гэтым тыдні адбудзецца вельмі цікавая падзея. У госці да мінскага "Дынама" едзе адзін з самых тытулаваных расійскіх клубаў – “Зеніт” з Санкт-Пецярбурга. Статус саперніка вельмі высокі, але падтрымаем мінчан у барацьбе за выхад у вырашальны раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы. Сустрэча адбудзецца ў чацвер на "Дынама".