Каляды сустрэлі каталікі Беларусі

25 декабря 2017

Разам з усім заходнехрысціянскім светам Раство сустрэлі каталікі Беларусі. Напярэдадні ў больш чым 500 каталіцкіх прыходах, у касцёлах краіны - ад маленькіх вясковых да буйных архікафедральных - прайшлі ўрачыстыя набажэнствы, прысвечаныя адной з галоўных Евангельскіх падзей - узыходу Віфлеемскай зоркі, якая абвясціла пачатак новай хрысціянскай эры, Нараджэнню Ісуса. Сёння - апагей свята, і з раніцы каля двух мільёнаў вернікаў нашай краіны, якія жывуць паводле Грыгарыянскага календара, паспяшаліся ў храмы, каб падзяліць падзею са святарамі і вернікамі, памаліцца, а пасля ўжо па-сямейнаму сабрацца за святочным калядным сталом. Здавалася б, усюды аднолькавае - у кожным рэгіёне свята насіла свой каларыт. Як адзначылі Раство ў Мінску, раскажа Наталля Бардзілоўская.

Нягледзячы на бяссонны Святы вечар і сустрэчу апоўначы Віфлеемскай зоркі, яны першымі з самага ранку адчынілі дзверы. Святары Чырвонага альбо касцёла святога Сымона і святой Алены традыцыйна і не першы год у 8 раніцы пачынаюць Калядную Імшу. Да позняга вечара тут праводзяць з дзясятак набажэнстваў: па-беларуску і па-польску, для моладзі, дзетак - для ўсёй сям'і.

Між іншым, дзяцей тут лічаць галоўнымі ўдзельнікамі Раства. Малых частуюць і адорваюць падарункамі, дазваляюць нават узысці… на алтар! Імправізаваныя ж яслі (пячора з нованароджаным Ісусам, абавязковы сімвал свята) - у Чырвоным касцёле на самым галоўным месцы. Упрыгожаныя ёлкі, гірлянды і вянкі, святарства ў белым, велічна гучыць арган. Свята Нараджэнне Хрыстовае - больш чым стогадовы храм – візітоўка Беларусі сустракае ўрачыстым і прыбраным, нягледзячы на «вялікі рамонт». Касцёл – на рэканструкцыі, прыкладна так будзе выглядаць пасля.

У адрозненне ад Чырвонага, што заняў сваё месца на віду ва ўсей сталіцы, ён… схаваўся ў дварах. Можа таму і перажыў стагоддзі? Касцёл Святой Тройцы на Залатой Горцы вядомы як касцёл Святога Роха.

Каталіцкую гісторыю месца вядзе яшчэ ад караля Ягайлы. Свята Божага Нараджэння тут адзначалі яшчэ ў 14 стагоддзі! Храм пацярпеў у гады Вялікай Айчыннай, а пасля вайны служыў свецкай канцэртнай залай.

Сваё асабістае нараджэнне перажыў у 90-ыя, і з тых часоў - любімае месца творчай эліты, інтэлігенцыі сталіцы. Святкаваць тут сёння пачалі яшчэ зацемна.

Архікафедральны сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі згодна са статусам галоўнага касцёла краіны правёў набажэнствы маштабна: Імша ў рэжыме духоўнага «нон-стоп»: толькі завяршалася адна - пачыналася новая. Віншавальнае слова з кафедры - ад вышэйшых асоб беларускага касцёла - набажэнствы правялі дапаможны біскуп, Архібіскуп-мітрапаліт, Апостальскі Нунцый.

16 каталіцкіх прыходаў Мінска і ў кожным - свой святочны каларыт.

Нягледзячы на тое, ці то касцёл-помнік гісторыка-культурнай спадчыны, ці

новапабудаваны, яшчэ ненамолены храм, - ніводны дом Божы сёння не застаўся без сустрэч з вернікамі.

Здавалася б, свята, якому больш за дзве тысячы гадоў. Адзін і той жа Евангельскі сюжэт, нязменныя канон і сімвалы. Але кожны год прыўносіць у святкаванне Нараджэння Хрыстовага свае акцэнты, сваё разуменне і злабадзённасць. І сёння нашы сучаснікі, як і іх продкі, сустракаюць гэты дзень з асаблівай пашанай і з малітвай.

Свята Божага Нараджэння - яно не проста колішні год, чарговы раз указвае дату і пэўны гістарычны Біблейскі факт. Гэтае свята дае асабістую магчымасць кожнаму верніку адчуць нованараджэнне ўнутры сябе, гэтакі Рэнесанс усяго найлепшага, што дае чалавеку Бог.