Роўна два тыдні застаюцца да першага верасня

17 августа 2016

І гэта значыць, што будучыя вучні разам з бацькамі ўжо спяшаюцца на школьныя кірмашы. Рукзакі, сшыткі, форму і дзясяткі неабходных дробязяў можна знайсці не толькі на спецыялізаваных кірмашах у горадзе, але нават у невялікіх сельскіх магазінах. Што, дзе і пачым - высвятляла Вольга Халадовіч.

Для сям'і Малашэнкаў сёлета жнівень - самая гарачая пара. У школу трэба сабраць адразу траіх дзяцей. Сын Улад - старшакласнік, блізняткі Аня і Каця - першакласніцы. Каб купіць усё неабходнае, школьны шопінг бацькі пачалі ўжо з сярэдзіны лета. Гавораць, у іх сітуацыі вельмі дарэчы прыйшлася і дзяржаўная падтрымка.

На адначасовыя выплаты могуць разлічваць усе шматдзетныя бацькі, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей-школьнікаў.

Паводле слоў спецыялістаў, у сярэднім поўная школьная экіпіроўка на аднаго дзіця будзе каштаваць ад 150 да 700 рублёў. Тут усё залежыць ад даходаў сям'і і перавагі дзяцей.

У сельскіх магазінах попыт на школьныя тавары пакуль не вельмі высокі. Ажыятаж тут чакаюць у выхадныя дні. Як сцвярджаюць прадаўцы, сярод пакупнікоў не толькі вяскоўцы, але і гарадскія жыхары.

Скідкі, акцыі, індывідуальны падыход да пакупніка. Сельскаму магазіну часам складана канкурыраваць у асартыменце, напрыклад, са сталічнымі школьнымі кірмашамі, але правільны маркетынг прыносіць прыбытак.

Для пакупнікоў сельскія магазіны распрацавалі сваю сістэму сэрвісу. Калі тут у дадзены момант няма неабходных тавараў або памераў, усё неабходнае прывязуць пад заказ. Прычым літаральна на наступны дзень.

Да новага навучальнага года рыхтуюцца не толькі бацькі і дзеці, але і ўстановы адукацыі. Дарэчы, у Гомельскай вобласці ўжо ўсе школы атрымалі пашпарты гатоўнасці. У гэтым рэгіёне за парты сядуць больш як 150 тысяч школьнікаў, сярод іх 16 тысяч - першакласнікі.