Рота ганаровай варты рыхтуецца да парада на Дзень Незалежнасці

21 июня 2016

Чаканны крок і бездакорная выпраўка - рота ганаровай варты рыхтуецца да парада на Дзень Незалежнасці. У сталіцы завяршаецца падрыхтоўка войскаў Мінскага гарнізона. І сёння днём ва Уруччы пройдзе чарговая гарнізонная трэніроўка пешай калоны і РПК. Маштабныя трэніроўкі з тысячамі вайскоўцаў праходзяць штотыдзень. У дадатак заняткі ў сваіх воінскіх часцях. Генеральныя рэпетыцыі плануецца правесці 25 і 28 чэрвеня ля абеліска "Мінск - горад-герой".