Рост напружанасці: Украіна пашырае замініраваную паласу ўздоўж межаў з Беларуссю і Расіяй

25 февраля 2023

Украіна працягвае сеяць мінныя палі. Кіеў вырашыў пашырыць замініраваную паласу ўздоўж межаў з Беларуссю і Расіяй. Ва ўкраінскай дзяржпагранслужбе адзначылі: "Паласа ўздоўж украіна-расійскай і ўкраіна-беларускай мяжы павялічыцца да 2 кіламетраў у шырыню". Адзначаецца, што акрамя гэтага пытання Вярхоўная рада ўрэгулявала парадак задзейнічання Узброеных сіл Украіны, Нацгвардыі і паліцыі для выканання функцыі пагранічнікаў. Нагадаем, раней Дзяржпагранкамітэт Рэспублікі Беларусь паведамляў, што Украіна працягвае дэманстратыўнае мініраванне сумежнай з намі тэрыторыі і правакацыі.