Сёння ў Мінску будзе часткова перакрыты рух

26 августа 2014
Вялікая палітыка патрабуе высокай арганізацыі. Таму сёння ў Мінску будзе часткова перакрыты рух. Гэта закране, першым чынам, праспекты Незалежнасці, Пераможцаў, а таксама ўчастак кальцавой паміж імі. Перакрываць магістралі будуць паэтапна. Пачынаючы з 10:30 - гэта значыць ужо праз тры гадзіны.
У мэтах бяспекі не ўдакладняецца, дзе менавіта будуць рухацца картэжы. Па гэтай жа прычыне не вядомы і час, да якога на дарогах будзе дзейнічаць асобы рэжым. Таму аўтамабілістам у Мінску лепш загадзя прадумаць маршрут аб'езду.