Расійскія журналісты наведалі Слуцк

31 октября 2017

Сёння стартаваў прэс-тур расійскіх журналістаў па Беларусі. Першай рэпарцёраў з розных рэгіёнаў прымае Мінская вобласць. Сёння журналісты наведалі Слуцк. Яны пазнаёміліся з тэхналогіяй вытворчасці беларускага брэнда "Слуцкіх паясоў" з выкарыстаннем залатых нітак. Па запыце расійскіх журналістаў у план наведванняў уключылі і Слуцкі сыраробны камбінат. Рэпарцёраў цікавіла няпростае "малочнае супрацоўніцтва" Беларусі і Расіі. Разам з калегамі з розных расійскіх рэгіёнаў працавала і наш карэспандэнт Надзея Сербіненка.

Ад Калінінграда і рэспублікі Комі да Тулы. Больш як 3 дзясяткі журналістаў - гэта рэпарцёры, эканамічныя і палітаглядальнікі, райтэры інфармагенцтваў, пішучыя і тэлекарэспандэнты - сталі ўдзельнікамі штогадовага прэс-тура па Беларусі. Аглядальнік урадавага федэральнага выдання "Российской газеты" Тарас Фомчанкаў прыехаў у нашу краіну з канкрэтнымі творчымі задачамі.

Прадпрыемства "Слуцкія паясы" часта прымае гасцей з розных краін і да ўвагі журналістаў тут прывыклі. А вось у аб'ектыў здымачнай групы з Цвяры працэс стварэння паясоў з залатымі ніткамі трапіў упершыню.

Беларускі ваяж расійскіх журналістаў уключае каля дваццаці розных аб'ектаў - ад каледжаў і музеяў да машынабудаўнічых гігантаў краіны. Па запыце саміх расійскіх журналістаў адбылося знаёмства з беларускай малочнай галіной. Убачыць сырную вытворчасць знутры - самая цікавая частка праграмы для рэпарцёраў.

Расійскія журналісты наведалі Слуцкі сыраробны камбінат і ўбачылі, як знакамітыя беларускія сыры спеюць як раз у такіх умовах пры пэўнай вільготнасці і тэмпературы тут яны захоўваюцца сваю колькасць часу - ад 40 да 120 сутак і нават даўжэй.

Сваё "малочнае меркаванне" нам агучыў аглядальнік "АиФ".

На працягу найбліжэйшых дзён журналістам пакажуць, як збіраюць беларускія электробусы і чым жыве геаграфічны цэнтр Еўропы.

Сёння - першы дзень вялікага прэс-тура. Расійскіх журналістаў гасцінна прыняў Слуцкі раён. А ўжо заўтра мае калегі адправяцца ў Жодзіна і Смалявічы. Там яны наведаюць БелАЗ, турыстычную аграсядзібу і сустрэнуцца з губернатарам Мінскай вобласці Анатолем Ісачэнкам. У цэлым расійскія карэспандэнты прабудуць у Беларусі да канца працоўнага тыдня.