Раман Галоўчанка: Не ўсім падабаецца свабода, незалежнасць і суверэнітэт Беларусі

7 мая 2021

У сучасным свеце 21-га стагоддзя Беларусі даводзіцца ўсё часцей звяртацца да ўрокаў Вялікай Айчыннай вайны мінулага стагоддзя.

Як выдужаць пад прэсінгам заходніх краін, эканамічным ціскам і абараніць свае інтарэсы. Аб гэтым сёння гаварыў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Ён ушанаваў памяць салдат на мемарыяльным комплексе "Братэрскія ваенныя могілкі" ў Мінску. Сёння важна і патрыятычнае выхаванне моладзі на подзвігах нашых герояў, а таксама адкрываць невядомыя старонкі архіўных матэрыялаў, каб зразумець - хто і кім быў у тыя складаныя ваенныя часы. Хто ваяваў на полі бою, у партызанскіх атрадах, а хто быў у памагатых у фашыстаў. Гэта трэба ведаць цяперашняму пакаленню, каб такое ніколі не паўтарылася.