Ролю літаратуры і культуры ў жыцці маладога пакалення абмеркавалі ў Мінску

29 ноября 2016

Цытата з Маякоўскага як тэма глабальнага дыялогу. Ці прыраўнаваць пяро да штыка? Ролю літаратуры і культуры ў жыцці маладога пакалення абмеркавалі ў Мінску на сустрэчы клуба "Адкрыты дыялог". На гэты раз галоўным спікерам форуму стаў паэт і крытык з Расіі Юрый Кубланоўскі. Сустрэча доўжылася некалькі гадзін. Падключыліся да дыялогу і беларускія палітыкі і эксперты.

Гэта трэцяя сустрэча клуба "Адкрыты дыялог". Па выніках дыскусій удзельнікі рыхтуюць ілюстраваныя дайджэсты, а выступленні спікераў публікуюцца на інтэрнэт-партале "Моладзь Беларусі".