Рэтравечарыны і дыскатэкі ля фантана

6 июля 2016

Рэтравечарыны і дыскатэкі ля фантана - побач з Вілейскім паркам расквітнеў зялёны музычны аркестр. Стракатыя дэкарацыі стварылі ў мясцовым Палацы культуры са старых і непатрэбных інструментаў - гітары, піяніна і бас-балалайкі. Зялёны ансамбль аздобілі кветкамі. Раз на дзень музычны гурт будзе даваць джазавыя або класічныя канцэрты. Праз некалькі месяцаў сярод гукаў дэкаратыўнага ансамбля можна будзе пачуць і сола скрыпкі або цымбалаў - аркестр плануюць папаўняць як класічнымі, так і беларускімі аўтэнтычнымі музычнымі інструментамі.