Рэстаўрацыя столі і новае сучаснае асвятленне. У Год якасці мінскае метро абнаўляе ўнікальныя інтэр'еры

6 февраля 2024

У Год якасці Мінскі метрапалітэн трымае марку і абнаўляе ўнікальныя інтэр'еры. Рамонтныя працы ўжо вядуцца на станцыі "Парк Чалюскінцаў", таксама працы запланаваныя яшчэ на 7 станцыях: "Усход", "Маскоўская", "Купалаўская", "Трактарны завод", "Магілёўская", "Кастрычніцкая" і "Пушкінская". Спецыялісты пераабсталююць светлавое абсталяванне на больш сучаснае, з прымяненнем новых энергазберагальных тэхналогій. Будзе адрэстаўравана столевая частка: яе чакае акрылавае пакрыццё.

Пры ўсіх відах прац у абавязковым парадку захоўваецца знешняе аблічча станцый, якое першапачаткова ўвасоблена праектыроўшчыкамі і архітэктарамі. Сёння мінскае метро - гэта 3 лініі агульнай працягласцю 40 кіламетраў і больш як 30 станцый.