Рэспубліканскі конкурс-агляд страявой падрыхтоўкі прайшоў у Віцебскім кадэцкім вучылішчы

8 октября 2019

Сінхронна,  дакладна і выразна. Рэспубліканскі конкурс-агляд страявой падрыхтоўкі прайшоў у Віцебскім кадэцкім вучылішчы. На пляцы  больш за  сто ўдзельнікаў. Гэта прадстаўнікі ўсіх кадэцкіх вучылішчаў краіны, а таксама выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча і спецыялізаваных ліцэяў МУС і МНС. Спаборнічалі яны ў адзіночнай страявой падрыхтоўцы, страявой зладжанасці аддзялення, а таксама паказалі праходжанне ўрачыстым маршам і выканалі страявыя песні. Лепшых вызначылі і сярод камандзіраў аддзяленняў.

Першае месца ў выхаванцаў Віцебскага кадэцкага вучылішча, другое - у спецыялізаванага ліцэя МНС, а трэцяе ў мінскіх сувораўцаў.