Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства "Настаўнік года" пачаўся ў Мінску

21 сентября 2020
"Настаўнік года 2020"! У гэтыя хвіліны ў Мінску адбываецца ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства сярод педагогаў. Удзельнікі з усёй краіны, а гэта пяцьдзясят шэсць фіналістаў, сабраліся ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Сёння - знаёмства з камандамі і візітоўка ад кожнага настаўніка. Асноўныя ж конкурсныя выпрабаванні пройдуць заўтра. У праграме - урокі ў незнаёмым класе, тэсціраванне, майстар-класы. Дарэчы, сярод удзельнікаў сорак дзве жанчыны і чатырнаццаць мужчын. Сярэдні стаж працы - шаснаццаць гадоў.

Імя пераможцы назавуць напярэдадні прафесійнага свята - Дня настаўніка. Другога кастрычніка акрамя ганаровага звання лепшы педагог атрымае галоўны прыз - аўтамабіль.