Рэспубліканскі конкурс па прафесійным майстэрстве пройдзе ў сталіцы

3 сентября 2019
Турнір сярод прадстаўнікоў працоўных спецыяльнасцей у маі аб'яднае лепшых у розных кампетэнцыях  - ад вытворчасці мэблі да рэстараннага сэрвісу. Упершыню там прадставяць і прафесіі будучыні гэта кірункі, звязаныя з інфармацыйнымі тэхналогіямі. Правядзенне турніраў па стандартах WorldSkills  спрыяе развіццю прафесійнай адукацыі. Па выніках чэмпіянатаў  адкрываюцца новыя спецыяльнасці, абнаўляюцца рэсурсныя цэнтры, а таксама мяняюцца вучэбныя планы ў адпаведнасці з сусветнымі стандартамі. Адбор на рэспубліканскі турнір пачнецца ў найбліжэйшы час. Для гэтага ў навучальных установах і на прадпрыемствах правядуць унутраныя спаборніцтвы. Нагадаем, у жніўні наша каманда прымала ўдзел у сусветным чэмпіянаце WorldSkills. У Казані зборная Беларусі атрымала чатыры ўзнагароды.