Рэспубліканскі флэшмоб па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку #РАЗАМ З БАЦЬКАМI падхапіў Гомель

11 июня 2020
Паўднёва-ўсходні рэгіён падхапіў рэспубліканскі флэшмоб па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку. Праект пад назвай "Разам з бацькамi" запусцілі актывісты БРСМ. Юныя валанцёры і маладыя сем'і асвяжаюць аблічча дзіцячых пляцовак, разбіваюць кветнікі, прыводзяць у парадак скверы. Так, у Гомелі напярэдадні сямейная акцыя прайшла на дваровых тэрыторыях Савецкага раёна. Удзельнікі працоўнага дэсанта пафарбавалі дзіцячыя арэлі, альтанкі і турнікі.

У цэлым на тэрыторыі Гомельскай вобласці праект аб'яднае больш  за 30 мерапрыемстваў.