Рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца Беларусі" фінішавала ў Барысаве - эстафету падхоплівае Орша

20 декабря 2021

Фінал рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца Беларусі». На працягу года ў Барысаве адбылося амаль 180 яскравых культурных мерапрыемстваў, а гэта канцэртныя праграмы, тэатральныя пастаноўкі, выставы, фестывалі, конкурсы, пленэры. Культурную эстафету наступнага, 2022-га, падхоплівае Орша.

Падчас афіцыйнай цырымоніі закрыцця ў Барысаўскім палацы культуры адбыўся святочны канцэрт, у якім бралі ўдзел беларускія артысты эстрады,  акцёры тэатра і кіно, народныя калектывы і вакальныя ансамблі.  

У фае Палаца культуры акрамя музычных нумароў майстры Барысаўскага раёна прапанавалі творы народных мастацкіх рамёстваў, створаныя па ўнікальных тэхналогіях.