Вырашыць праблему адным званком можна падчас прамых тэлефонных ліній

19 июля 2016

Пройдуць яны і ў гэтую суботу, 23 ліпеня, у Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах.

У мэрыі на сувязь выйдзе кіраўнік спраў Мінгарвыканкама Мікалай Котаў. Звярнуцца з заўвагамі і прапановамі можна з 9 да 12 гадзін, набраўшы нумар тэлефона, які зараз на экране.

У Мінскім абласным выканаўчым камітэце жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае першы намеснік губернатара Ігар Макар. Пытанні прымаюць да апоўдня. Звяртацца да кіраўніцтва сталіцы і Мінскай вобласці па тэлефоне можна кожную суботу.