Вырашыць бытавыя ці спрэчныя пытанні напрамую з прадстаўнікамі ўлады

26 сентября 2018

Вырашыць бытавыя ці спрэчныя пытанні - напрамую звязацца з прадстаўнікамі ўлады. Прапануюць зрабіць гэта падчас тэлефонных ліній. Чарговая сувязь у суботу - 29 верасня.

З 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Крапак. Нумар тэлефона (017) 500 41 60.

У цэнтральным рэгіёне прымаць званкі будзе намеснік губернатара Сяргей Неўмяржыцкі. Звярнуцца з заўвагамі і прапановамі таксама можна да паўдня. Нагадаю, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці праходзіць кожную суботу.