Рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен напішуць школьнікі Беларусі 28 студзеня

26 января 2023

У гэту суботу 11-класнікі па ўсёй краіне напішуць рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен. Нагадаем, з гэтага года ЦЭ замяняе звыклыя выпускныя экзамены за курс школы. Кантроль ведаў пройдзе ў форме тэсціравання ў маі. Сертыфікаты будуць улічвацца пры паступленні ў ВНУ разам са школьнай характарыстыкай і балам атэстата. Пры гэтым абітурыентам застанецца здаць толькі адно цэнтралізаванае тэсціраванне.

А пакуль у дзяцей ёсць магчымасць настроіцца псіхалагічна і ацаніць свае сілы. Больш падрабязна - Святлана Чарнова.