Рэканструкцыя трасы М6 Мінск - Гродна -граніца Рэспублікі Беларусь павінна быць цалкам завершаная да канца года

30 марта 2018

Такую задачу паставіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Кіраўнік урада запатрабаваў арганізаваць працу на аб'екце такім чынам, каб да II Еўрапейскіх гульняў траса была ў ідэальным стане. М6 павінна стаць чатырохпалоснай магістраллю першай катэгорыі. Гэтая дарожная артэрыя з'яўляецца часткай другога міжнароднага калідора, які праз Беларусь звязвае еўрапейскія краіны з марскімі партамі. Траса павінна стаць не толькі камфортнай, але і бяспечнай. Для гэтага на ўсім працягу дарожнае палатно раздзяляюць спецыяльнымі бетонавымі агароджамі. Яны здольныя прадухіліць такія цяжкія ДТЗ, як лабавое сутыкненне.

Сёння ж Андрэй Кабякоў наведаў буйныя прадпрыемствы Ліды. З насельніцтвам звыш 100 тысяч насельніцтва Лідскі раён мае добра развіты прамысловы сектар. Прэм'ер-міністр адзначыў, што Ліда павінна стаць цэнтрам эканамічнага росту ў рэгіёне. Для гэтага трэба вырашыць шэраг праблем. Гэта - стварэнне працоўных месцаў, развіццё малога і сярэдняга бізнесу. Так, сёлета ў раёне плануюць адкрыць больш як 500 вакансій. Таксама прэм'ер азнаёміўся з працай цэнтра бяспекі МНС. Ён адкрыўся ў Лідзе менш за год таму. За гэты час навучанне правілам паводзін у надзвычайных сітуацыях тут прайшлі 10 тысяч школьнікаў.

Сучасныя цэнтры бяспекі, якія ўжо дзейнічаюць у Гомельскай вобласці, Віцебску і Лідзе, уяўляюць сабой сур'ёзны навучальны комплекс. Яго база дазваляе ўзнавіць мадэлі розных НЗ, а значыць - навучыць, як дзейнічаць у той або іншай крытычнай сітуацыі. Галоўная аўдыторыя - гэта дзеці.