Рэкламы беларускіх тавараў у сталіцы стане больш

22 августа 2014
Пры гэтым палепшыцца і яе кантэнт. Асаблівую ўвагу нададуць прадукцыі кандытарскіх і хлебапякарных прадпрыемстваў, мясакамбінатаў і малаказаводаў, а таксама адзенню айчынных вытворцаў. Беларускія брэнды будуць часцей з'яўляцца на бігбордах і ў эфіры тэлеканалаў.

Ірына Лятняк, начальнік аддзела па кантролі за рэкламай упраўлення гандлю і паслуг Мінскага гарвыканкама: Мы на тэрыторыі Мінска прымяняем да такой рэкламы прэферэнцыі. Яна размяшчаецца са льготнай стаўкай. Паніжаючы каэфіцыент - 0,5 у адносінах да любой іншай рэкламы неайчынных тавараў. Гэта дапамагае рэкламадаўцам змяняць свой рэкламны аб'ект у бок айчыннага тавара.

Адзначым - толькі ў першым паўгоддзі ў сталіцы адкрылася 150 новых магазінаў, тры гандлёвыя цэнтры і амаль 100 аб'ектаў грамадскага харчавання.