Гэтыя пытанні сёння абмеркавалі ў Мінску кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей і міністр абсорбцыі Ізраіля Софа Ландвер. Уладзімір Макей адзначыў дынаміку двухбаковых адносінаў і тое, што апошнім часам супрацоўніцтва паміж краінамі актывізавалася. Прычым на розных узроўнях. Дарэчы, ужо ў лютым наступнага года адбудзецца чарговае пасяджэнне беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве. Паводле звестак Белстата, летась тавараабарот паміж Беларуссю і Ізраілем перавысіў 100 мільёнаў долараў і прадэманстраваў рэкордны рост.