Развіццё будаўнічай галіны. Рост вытворчасці на Гомельпрамбудзе

29 июля 2020
Перспектывы развіцця будаўнічай галіны залежаць ад дакладнага выканання задач кожным працаўніком. Аб гэтым заявіў Уладзімір Кухараў падчас наведвання прадпрыемства "Гомельпрамбуд". Намеснік прэм'ер-міністра азнаёміўся з яго працай і адзначыў, што сёння будаўнічая галіна Беларусі спраўляецца з пастаўленымі задачамі. Так, прадпрыемства ў Гомелі набірае тэмпы развіцця. Калектыў налічвае больш за тысячу чалавек. Спецыялісты працуюць больш як на 15 аб'ектах, задзейнічаныя і на будаўніцтве БелАЭС. У ліку праектаў таксама - спартыўныя і сацыяльныя аб'екты, жыллёвы фонд і кардонная фабрыка ў Добрушы.  Па выніках першага паўгоддзя адзначаны рост вытворчых паказчыкаў.

Уладзімір Кухараў, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Ад таго, як эфектыўна будуць будавацца аб'екты, залежыць і фінансавы бок забеспячэння будаўнічай галіны. Гэта эканомія сродкаў, укараненне новых эфектыўных мер і інавацый, якія дазваляюць значна зніжаць расходы ў будаўніцтве. Таму падчас гэтых сустрэч мы аналізуем і выпрацоўваем у тым ліку і нарматыўныя дакументы, якія прымаюцца для развіцця будаўнічай галіны". 

У найбліжэйшы час Гомельпрамбуд увядзе ў лад басейн у Навабеліцкім раёне Гомеля. У планах на наступны год - завяршыць будаўніцтва пажарнага дэпо ў новым мікрараёне ў цэнтры Гомеля.