У Брэсце абмеркавалі развіццё моладзевага парламента

25 ноября 2021

У Брэсце падчас пасяджэння моладзевага парламента маладыя людзі задалі вектар развіцця сваёй дзейнасці. Асноўная мэта - быць карысным краіне і людзям. Гаварылі аб ініцыятывах, праектах у сферы творчасці, бізнесу, права, аб фінансаванні ідэй. Адзначым, у Брэсцкім рэгіёне ў складзе моладзевага парламента каля сарака чалавек. 

Моладзевы парламентарызм развіваецца ў краіне ўжо каля 15 гадоў.  Структуры створаны на ўзроўні раёнаў, гарадоў, абласцей. З мінулага года пачаў працаваць моладзевы парламент пры Нацыянальным сходзе Беларусі.