Распрацаваны праект Канцэпцыі ўдасканалення юстыцыі для непаўналетніх

20 января 2020
Не пакараць, а дапамагчы ўсвядоміць і даць магчымасць выправіць памылкі. Праваахоўнікі адзначаюць, што бачаць патэнцыял для спынення некаторых крымінальных спраў, у якіх фігуруюць падлеткі, на дасудовай стадыі. Распрацаваны праект Канцэпцыі ўдасканалення юстыцыі для непаўналетніх. Дакумент не супярэчыць прынцыпу няўхільнасці пакарання. Размова  аб зменах метадаў работы  з юнымі парушальнікамі закона - прапаноўваць ім складаць дагавор аб дасудовай прабацыі. Тынэйджару ж прыйдзецца звесці да мінімуму наступствы злачынства - пакрыць урон  або пагадзіцца з пацярпелым. І правесці працу над сабою, але ў гэтым яму дапамогуць псіхолагі і профільныя спецыялісты. Калі за год падлетак дакажа, што перагледзеў прыярытэты, да крымінальнай адказнасці не прыцягнуць. Падрабязней аб рабоце  з дзецьмі, якія спатыкнуліся, у рэпартажы Карыны Пашковай (вiдэа).