Распрацаваны комплекс мер для падтрымкі турыстычнай сферы

13 мая 2020
Для падтрымкі турыстычнай сферы распрацаваны нарматыўна-прававы дакумент, які павінен дазволіць галіне ўтрымацца на плаву і падтрымаць сістэму, якая будавалася шмат гадоў і паспяхова функцыянуе. Напярэдадні ў Мінспорту прадоўжылі абмяркоўваць падтрымку турбізнесу ў новых умовах, што склаліся на планеце сёлета. Пытанне вельмі важнае, паколькі ў нашай краіне ў гэтай галіне  занятыя каля 40 тысяч грамадзян. На думку спецыялістаў, менавіта турызм выйдзе з крызісу апошнім. Аднак ужо зараз у Беларусі прымаюцца неабходныя меры. Ёсць і іншы бок у гэтай сітуацыі - распрацаваць унутраную сістэму, арыентаваную на турызм беларусаў унутры сваёй краіны. Такія пытанні таксама ўзнімалі ў Мінспорту.