Розныя пытанні можна вырашыць адным званком падчас прамых тэлефонных ліній

23 февраля 2016

Пройдуць яны ў гэтую суботу - 27 лютага - у Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах.

У мэрыі на сувязь выйдзе кіраўнік спраў Мінгарвыканкама Мікалай Котаў. Звярнуцца са сваімі заўвагамі і прапановамі можна з 9 да 12 гадзін.

У Мінскім абласным выканаўчым камітэце жыхароў вобласці выслухае першы намеснік старшыні Ігар Макар. Задаць пытанне можна да апоўдня. Звярнуцца да кіраўніцтва сталіцы і цэнтральнага рэгіёна па тэлефоне можна кожную суботу.