Памер сутачных для службовых камандзіровак па Беларусі павялічыцца. Наколькі?

26 марта 2024

У Беларусі павялічаны памер сутачных для службовых камандзіровак. З 6 красавіка ён складзе 12 рублёў. І гэта рост на траціну. Такое рашэнне прыняў Савет міністраў.

Дакументам таксама адкарэктаваныя некаторыя моманты, датычныя пакрыцця выдаткаў на праезд. Так, пакрывацца такія выдаткі будуць толькі пры праездзе аўтатранспартам рэгулярных зносін. Праезд пакрыюць па фактычным кошце, які паказаны ў праязным дакуменце.

Ёсць навацыі, якія датычацца таксама наймання жылля. Напрыклад, зараз прадугледжана пакрыццё выдаткаў за жыллё, калі прыйшлося спыніцца на начлег, рухаючыся ў іншае месца камандзіроўкі - як за мяжу, так і па краіне.