Раслінныя адходы - у даходы: станцыя кампаставання працуе ў сталіцы

16 декабря 2021

Раслінныя адходы - у даходы. Экатэхналогіі - у дапамогу сталічнаму Зелянбуду і камунальным службам. Пад Мінскам адкрылася станцыя кампаставання. Апалае лісце, галінкі дрэў і сухую траву  перапрацоўваюць на спецыяльным абсталяванні, аналагаў якому дагэтуль у сталіцы не было. Прынцып працы наступны: арганіку здрабняюць, змешваюць і складзіруюць у бурты. Спецыяльная тэхніка здольная перапрацаваць - да 70 тысяч кубаметраў раслінных адходаў за год, а гэта амаль 28 тысяч кубаметраў арганічнага кампосту. 

На пляцоўку звезена паўтары тысячы кубаметраў лісця і амаль 350 кубоў абрэзаных галінак. Працэс кампаставання зойме ад паўтара месяца да паўгода. Атрыманы з адходаў прадукт будуць выкарыстоўваць для азелянення тэрыторый. Ён стане і сыравінай для вытворчасці ўрадлівага грунту.