Расказаць пра набалелыя пытанні кіраўніцтву горада і вобласці

2 декабря 2016

Аб праблемах камунальнага характару і не толькі можна паведаміць падчас прамых тэлефонных ліній, што працуюць у мэрыі і аблвыканкаме кожную суботу. Прамая сувязь будзе наладжана і заўтра,  3 снежня. Жыхароў Мінска выслухае намеснік старшыні гарвыканкама Ігар Карпенка. Тэлефанаваць можна з 9-ці да 12-ці гадзін. У Мінскім аблвыканкаме прапановы і заўвагі ад жыхароў цэнтральнага рэгіёна прыме намеснік губернатара Віктар Сірэнка. Звяртацца да кіраўніцтва сталіцы і Мінскай вобласці па тэлефоне можна кожную суботу.