АБСЕ занепакоеныя парушэннямі на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША

27 октября 2016
Місія назіральнікаў зрабіла гэтую заяву падчас працы на папярэднім галасаванні. Сярод асноўных пунктаў тое, што ў выбарах не змогуць удзельнічаць больш як тры мільёны чалавек, якія знаходзяцца пад следствам або судзімыя. Назіральнік АБСЕ ад Германіі Юрген Клінке гаворыць пра неадпаведнасць амерыканскіх выбараў міжнародным нормам. Напрыклад, з-за розніцы гадзінных паясоў вынікі галасавання ў адных штатах будуць аб'яўляць тады, калі ў другіх яно яшчэ не скончыцца. Згодна са словамі Клінке, гэта "неапраўданы ўплыў на выбаршчыкаў".