Разлічыўся ў поўным аб'ёме - атрымай ключы ад кватэры

23 сентября 2014

Разлічыўся ў поўным аб'ёме - атрымай ключы ад кватэры. Зараз працэс засялення ў жылыя дамы будзе пад кантролем беларускага ўрада. Аб гэтым заявілі сёння на брыфінгу. Пры гэтым атрымаць ключы ад пабудаваных кватэр на працягу месяца змогуць грамадзяне, якія выканалі ўсе свае абавязацельствы перад забудоўшчыкам.


Ці адаб'ецца гэта на кошце камунальных паслуг - разбіраўся Аляксандр Харавец. У гэтым раёне Гомеля дамы з'яўляюцца адзін за адным. Зусім нядаўна здалі і дзве дзесяціпавярхоўкі, кожная на 80 кватэр. Будаўніцтва вялося долевае, шчаслівыя ўладальнікі атрымалі жыллё своечасова.


Але такі дом, хутчэй, выключэнне. Да прыкладу, жыхарам гэтай сталічнай шматпавярхоўкі пакуль не да ўваходзін. У вокнах гатовага да эксплуатацыі дома дагэтуль не гарыць святло.


Засяліцца ў свае кватэры жыхарам гэтага дома перашкаджае вось такі свірнавы замок. Нягледзячы на тое, што будынак увялі ў эксплуатацыю яшчэ ў канцы красавіка, ён дагэтуль не прыняты на баланс мясцовага ЖЭСа.


Падобных прыкладаў толькі ў сталіцы каля 2 дзясяткаў. Паскорыць працэс засялення дамоў, якія ўжо здадзеныя ў эксплуатацыю, неабходна. Для гэтага ёсць распараджэнне ўрада краіны. Зараз дольшчыкі, якія цалкам разлічыліся з забудоўшчыкамі, на працягу месяца могуць засяліцца.


У выпадку калі дом цалкам не засяляецца, гэта ніяк не адлюстроўваецца на кошце камунальных паслуг. Аплата будзе разлічвацца па індывідуальных лічыльніках.


Для параўнання: раней засяленне было магчымае на працягу пяці месяцаў. Зараз не толькі дольшчыкі выйграюць па тэрмінах і аплаце рахункаў, але і самі забудоўшчыкі - яны змогуць вырашаць пытанні з кожным неплацельшчыкам індывідуальна.