Радыё "Сталіца" адзначыла 19-годдзе

24 сентября 2017

Тысячы дзён вяшчання і дзясяткі аўтарскіх праграм. Самае рокавае радыё краіны - "Сталіца" - адзначыла 19-годдзе. Юбілейны сезон стартуе ў кастрычніку, і яго слоган - "Слухай любімае". Дарэчы, "Сталіца" - адзіная ў краіне цалкам беларускамоўная радыёстанцыя. Амаль усе праграмы выходзяць у прамым эфіры. Нашы калегі ў новы сезон адпраўляюцца з новымі інфармацыйнымі і забаўнымі праектамі.

Са святам любімае радыё павіншавалі беларускія рок-групы. Нагадаем, радыё "Сталіца" вяшчае круглыя суткі па ўсёй Беларусі, а з дапамогай Інтэрнэту яно даступнае ва ўсім свеце.