Работнікаў сістэмы сацыяльнай абароны Мінска ўзнагародзілі напярэдадні прафесійнага свята

4 января 2019

Кожны дзень - дапамога тым, хто застаўся адзін або не мае магчымасці зладзіцца з праблемамі самастойна. Напярэдадні прафесійнага свята ў Белдзяржфілармонію запрасілі работнікаў сістэмы сацыяльнай абароны Мінска. У гэтай сферы працуе больш за дзве тысячы семсот чалавек, прычым прадстаўнікі самых розных прафесій. І кожны трэці жыхар сталіцы, паводле статыстыкі, звяртаецца да іх паслуг. 40 работнікаў сацыяльнай абароны атрымалі ўзнагароды за сумленную працу.

2019 асаблівы для работнікаў сістэмы працы і сацыяльнай абароны нашай краіны, якой сёлета спаўняецца 100 гадоў.