Працоўны калектыў БелАЗа прымае дыялогавую пляцоўку

11 января 2022

Працоўныя калектывы вялікіх прамысловых прадпрыемстваў уносяць свае ініцыятывы ў праект абноўленай Канстытуцыі. Актыўнасць праяўляюць і заводы холдынга "БЕЛАЗ". Сёння на Беларускім аўтазаводзе прайшла дыялогавая пляцоўка, дзе абмяркоўвалі змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю. Сярод спікераў форуму  кіраўніцтва БелАЗа і самога горада машынабудаўнікоў, лідары прафсаюзаў, парламентарыі. А з удзельнікаў каля 300 работнікаў завода. Як адзначылі падчас дыскусій, адна з задач абноўленага галоўнага закона Беларусі не ў тым, каб будаваць краіну з нуля, а ў тым, каб працягваць развіваць дасягненні апошніх дзесяцігоддзяў.  

Задаць свае пытанні пра палітычнае жыццё ў краіне ў цэлым і пра  змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю ў прыватнасці можна будзе і ў чацвер,  13 студзеня, у Слуцку. Там пройдзе дыялогавая пляцоўка з удзелам аўтарытэтных палітолагаў.