Пяць гадоў таму адкрыўся мемарыяльны комплекс "Трасцянец"

22 июня 2020
Пра страшныя падзеі мінулай вайны нагадвае беларусам і мемарыяльны комплекс "Трасцянец". Ён быў адкрыты пяць гадоў таму. У гады Вялікай Айчыннай вёска за мяжой Мінска стала стратэгічным аб'ектам на ваенных картах Трэцяга рэйха.

Найбуйнейшы лагер смерці на тэрыторыі Беларусі. Колькасцю ахвяр не саступае такім, як Асвенцым і Трэблінка. Толькі паводле афіцыйных звестак, тут было знішчана больш як 200 000 чалавек. Канцлагер пабудавалі ў наваколлях селішча Малы Трасцянец у 1942 годзе на месцы даваеннага калгаса імя Карла Маркса. Вязнямі былі не толькі сельскія жыхары, партызаны і падпольшчыкі. Пад маркай перасялення сюды прывозілі яўрэяў з Аўстрыі, Польшчы, Чэхаславакіі, Францыі, Германіі ды іншых краін.

Будаўніцтва мемарыяла разбілі на тры этапы. Першую чаргу - уласна лагер - пяць гадоў таму адкрыў асабіста Кіраўнік дзяржавы. Мітынг-рэквіем сабраў сотні людзей ля скульптурнай кампазіцыі "Брама памяці". 

Канстанцін Касцючэнка, скульптар, лаўрэат спецпрэміі Прэзідэнта Беларусі: "Сама работа па сваім напаўненні, па сваім змесце павінна была атрымацца моцнай. Яна павінна была працаваць і з архітэктурнага пункта погляду, г. зн. гэта не мог быць нейкі маленькі памятны знак, які губляўся бы, і людзі, праходзячы, разумелі, што гэта невыпадковае месца".

10-метровая Брама памяці - самая высокая бронзавая скульптура ў краіне - работа скульптара Канстанціна Касцючэнкі. Знясіленыя целы вязняў пераплятаюцца з дротам. Гэта цэнтральны манумент на месцы былога лагера. Месца масавых расстрэлаў - урочышча Благаўшчына - было здадзена ў 2018. Наперадзе будаўніцтва трэцяй чаргі комплексу на месцы ямы-печы. Падрабязней сёння ўвечар у "Панараме".