Пуцеправоды на Мінскай кальцавой адкрыюць у пачатку мая

3 апреля 2019

Рамонт амаль завершаны - бэлькі зманціраваныя. Засталіся тыя работы, якім патрэбна добрае надвор'е, напрыклад, выраўнаваць дарожнае пакрыццё. Праз месяц рух на кальцавой  адновяць у двух кірунках. Мадэрнізацыю люстраных палосаў працягнуць пасля Дня Незалежнасці. Да 2023 года капрамонт правядуць яшчэ на чатырох пуцеправодах МКАД.