Шляхам зваротнай селекцыі навукоўцы вывелі турападобных быкоў пароды Хека

8 марта 2020
Аб іх складалі легенды і ў іх гонар называлі гарады. Жывёлы, якія зніклі некалькі стагоддзяў таму, сёння перастаюць быць міфам. Гаворка ідзе аб турах - магутных быках, на якіх палявалі калісьці самыя адважныя і моцныя. 

Шляхам зваротнай селекцыі навукоўцы вывелі туропадобных жывёл пароды Хека. І першы статак рагатых ужо прывезлі ў Беларусь. Сімвалічна аднаўляць папуляцыю пачалі на Тураўшчыне. У тонкасці праекта рэвайлдынга ўнікаў Сяргей Казловіч (відэа).